5 чэрвеня — Дзень аховы навакольнага асяроддзя!!!
Пачынаючы з 2000 года, у Беларусі адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Як і іншыя экалагічныя даты, гэтая мае на мэце звярнуць увагу грамадскасці на праблемы, што ўзнікаюць з-за празмернага ўмяшання чалавека ў прыроду: катаклізмы, змена клімату, скарачэнне біяразнастайнасці, нават новыя хваробы – усё гэта наступствы нашага спажывецкага стаўлення да навакольнага асяроддзя. Ёсць толькі адно выйсце з гэтай сітуацыі – з дзяцінства прывіваць дзецям любоў да прыроды, да ўсяго жывога. Ці прычыніш ты боль таму, каго любіш? Наўрад ці...